34mag пры падтрымцы МТС падрыхтаваў чарговы падкаст пра знакамітыя беларускія шляхецкія роды, на гэты раз аўдыеэсе прысвечана магнатам Храптовічам. Што прадстаўнікі дынастыі паспелі зрабіць і якую спадчыну можна ўбачыць сення? Цікавыя факты — у новым выпуску, які можна паслухаць і спампаваць на беларускай і рускай мовах.

Семы падкаст распавядае пра род Храптовічаў, самы знакаміты прадстаўнік якога  — Іахім Літавор Храптовіч — у XVIII стагоддзі ў ВКЛ прасоўваў асветніцкія ідэі і выступаў за стварэнне першай у Еўропе дзяржаўнай установы па кіраванню адукацыйнымі пытаннямі. Нарэшце ен стаў актыўным сябрам такой камісіі, пабудаваў школу для сялян, стварыў буйную бібліятэку, ініцыяваў рэформу ўніверсітэтаў. 

Храптовічы таксама фінансавалі будаўніцтва і рэканструкцыю храмаў, якія можна ўбачыць і сення: Барысаглебскую царкву XVI стагоддзя ў Навагрудку, касцел Адведзінаў Панны Марыі ў мястэчку Вішнева на Валожыншчыне, уніацкі храм Святога Дзмітрыя Салунскага ў радавым маентку ў Шчорсах. Там жа захаваліся рэшткі некалі велічнай сядзібы Храптовічаў, парку і мураванкі, інакш гаспадарчага двара, вельмі прагрэсіўнага і механізаванага па меркам таго часу.  

Паслухаць альбо спампаваць падкаст пра Храптовічаў на беларускай ці рускай мовах можна на сайтах 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Spotify, Castbox, Soundcloud, Google Podcasts і Яндекс.Музыка. Папярэднія выпускі праекта прысвечаны Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Пуслоўскім і Тызенгаўзам.


* Партнёрскі матэрыял