Лічылася, што расліннасць у купальскі перыяд (які ў Беларусі пачаўся 21 чэрвеня і працягнецца да 7 ліпеня) напаўняецца наймацнейшай лекавай сілай. Хоць, па шчырасці, любы батанік пацвердзіць – біялагічныя ўласцівасці травы ў купальскі світанак асабліва не вылучаюцца. Сутнасць у іншым – у іх датычнасці да сферы боскага.

– Збіраць зёлкі ўначы не раілі – раса забірала гаючую моц. Таму іх звычайна рвалі днём: альбо на Купалле, альбо на наступны дзень  – на Яна. І часта адразу пасля збору іх асвячалі падчас службы ў царкве. Некаторыя расліны нават атрымалі адпаведныя назвы: напрыклад, зверабой – святаяйаннік, а янавай  ягадай у некаторых рэгіёнах называюць чарніцы. Казалі, што калі іх сабраць менавіта ў гэтыя дні і добра высушыць, то атрымаюцца асабліва добрыя лекі ад болю у жываце, – дзеліцца загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, доктар  філалагічных навук Таццяна Валодзіна.

КупальеЗверабой ці светаяннік. Фота Вольгі Шугалеўскай

Да ліку купальскіх  адносіцца і раслінка з дзівоснай гісторыяй – браткі, або іван-ды-мар’я. Гаворка ідзе пра родных брата з сястрою, разлучаных у дзяцінстве. У юнацтве яны сустракаюцца, не пазнаюць адзін аднаго, больш за тое, між імі ўспыхвае каханне. Але ж спазнаўшы праўду, прарастаюць зёлкаю…

Якія яшчэ таямніцы хавае ў сябе Купалле, чаму так цяжка было знайці кветку-папараці і навошта каля хат у гэтую ноч хавалі крапіву? Чытайце ў нашым матэрыяле.

Купалье в Беларуси

Ці ведалі вы, што Купалле – гэта не проста адна ноч на год, а цэлы прамежак часу? На думку доктара філалагічных навук Таццяны Валодзінай беларусы могуць святкаваць Купалле амаль што… два тыдні. Але з чаго раптам? Распыталі фалькларыста пра асноўныя традыцыі і сімвалы свята. Чаму так цяжка знайсці папараць-кветку (і ці варта шукаць увогуле?) і навошта ў Купальскую ноч палілі вогнішча?