Святкаванне Купалля ў Беларусі цягнецца ажно з сярэдзіны чэрвеня амаль да сярэдзіны ліпеня. Яго адзначаюць паўсюль: ад стылёвых урбаністычных прастораў да батанічнага саду.
Але ўжо не адно дзесяцігоддзе галоўнымі захавальнікамі купальскіх традыцый застаюцца сельскія ўстановы культуры. Амаль у кожнай больш-менш вялікай вёсцы, дзе ёсць свой дом культуры, абавязкова ладзяць уласнае Купалле. І амаль паўсюль яно мае свой асаблівы каларыт.
Сёння Smartpress пакажа вам купальскі вайб Жыровічаў – знакамітага беларускага мястэчка з яго цэрквамі, кляштарамі і маляўнічымі ваколіцамі.
Фота: Мікіта Пастухоў