Селёта адбылося летняя сонцастянне, а разам з ім – і старажытнае беларускае свята Купалле. Але ў Беларусі яго працягваюць адзначаць.
Хто ж такі (ці такая?) Купала? У народных песнях і паданнях святочны персанаж можа мець як мужчынскія, так і жаночыя рысы. На самой справе, гэта сімвал зліцця двух першапачаткаў – мужчынскага і жаночага, вобраз пераходу, зменлівасці і еднасці супрацьлегласцей.
Сучасная моладзь таксама святкуе Купалле. Фестываль “Свята Сонца”, фота Смартпрэсс
– У купальскі час дзяўчаты стараліся, каб мясцовыя кавалеры не бегалі да суседак у іншыя вёскі. І тут ужо пачыналіся сапраўдныя авантуры. Я сама запісвала смешныя, але рэальныя гісторыі, як дзяўчыны кралі з двара мужчынскія штаны, набівалі іх сенам ці саломай, абносілі вакол сваёй вёскі – і ў Купальскую ноч палілі. Такое вось своеасаблівае "заклінанне" на вернасць. А хлопцы, ведаючы, што такое можа адбывацца, пільнавалі, каб злавіць жартаўніц на спробе. І ўсё гэта ператваралася ў сапраўдную інтрыгу, у вясёлую, але глыбокую па сэнсе дзею, – расказвае загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, доктар філалагічных навук Таццяна Валодзіна.
Якія яшчэ цікавыя купальскія традыцыі былі ў нашых продкаў і навошта ў вогнішчы палілі шост разам з колам? Аб гэтым – у нашым матэрыяле.
Ці ведалі вы, што Купалле – гэта не проста адна ноч на год, а цэлы прамежак часу? На думку доктара філалагічных навук Таццяны Валодзінай беларусы могуць святкаваць Купалле амаль што… два тыдні. Але з чаго раптам? Распыталі фалькларыста пра асноўныя традыцыі і сімвалы свята. Чаму так цяжка знайсці папараць-кветку (і ці варта шукаць увогуле?) і навошта ў Купальскую ноч палілі вогнішча?