Дзятлава пакуль не ўваходзіць у топ самых раскручаных маршрутаў па Беларусі. І, магчыма, дарма: у гэтага райцэнтра ёсць усё, што любяць аматары няспешных вандровак – старая архітэктура, дагледжаны цэнтр, шляхецкая гісторыя і атмасфера беларускага мястэчка, дзе хочацца затрымацца.

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Мясцовыя яшчэ нядаўна называлі горад Зецелай. Памяць пра старую назву тут не згубілася: у Дзятлаве праводзяць “Зецельскі фэст”, які вяртае ў гарадскую прастору гістарычную ідэнтычнасць.

Адна з галоўных кропак на мапе Дзятлава – палац Радзівілаў. Будынак 1751 года не так даўно прадалі з аўкцыёну. Цяпер за ім асабліва цікава назіраць: хочацца верыць, што палац атрымае новае жыццё і з часам стане адной з тых мясцін, куды будуць спецыяльна ехаць турысты.

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Сам цэнтр Дзятлава – асобная нагода для прагулкі. Тут ёсць утульнасць, дагледжанасць і тая самая “крыху казачная” забудова XIX стагоддзя, якая адразу задае настрой. Ніякай гучнай дэкарацыі – проста мястэчка, у якім гісторыя не схаваная за шклом, а стаіць побач з сучасным жыццём.

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

У цэнтры галоўнай плошчы – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Храм будавалі ў 1624–1646 гадах; яго звязваюць з Львом Сапегам і Казімірам Львом Сапегам. Гэта адзін з самых выразных помнікаў барока ў Дзятлаве і архітэктурная дамінанта горада.

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Дзятлава, або Зецела: горад, які сталічныя вандроўнікі яшчэ не паспелі “адкрыць”

Дзятлава добра трымае баланс: сучаснае тут не перакрывае аўтэнтыку, а спадчына Вялікага Княства Літоўскага не выглядае музейнай шыльдай. У гэтым і ёсць яго галоўны шарм – мястэчка застаецца жывым, цёплым і вельмі беларускім.

Smartpress ужо пісаў пра палац Радзівілаў у Дзятлаве: гістарычную каштоўнасць XVIII стагоддзя выставілі на аўкцыён за 90 рублёў з абавязкамі па рэстаўрацыі, а пазней будынак атрымаў новую ўладальніцу – Таццяну з Расіі, якая цяпер жыве ў Мінску.

Фота: Мікіта Пастухоў