31 мая і 1-2 чэрвеня ў старажытнай крыпце касцёла святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць незвычайныя містэрыі для ўсіх жадаючых. У поўнай цемры, запаліўшы толькі свечкі, можна будзе спусціцца ў сутарэнні святыні і паслухаць арганную музыку.

Крыпта 1.jpgКрыпта св. Дамініка і біскупа Віта ў Навагрудку, фота: Марына Валасар

Пробашч касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын, запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у такіх мерапрыемствах.

Пачатак а 22:00

Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1.