31 мая і 1-2 чэрвеня ў старажытнай крыпце касцёла святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць незвычайныя містэрыі для ўсіх жадаючых. У поўнай цемры, запаліўшы толькі свечкі, можна будзе спусціцца ў сутарэнні святыні і паслухаць арганную музыку.
Крыпта св. Дамініка і біскупа Віта ў Навагрудку, фота: Марына Валасар
Пробашч касцёла св. Міхала Арханёла ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын, запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у такіх мерапрыемствах.
Пачатак а 22:00
Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1.