Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў адразу тры прэм’еры – знакамітыя замежныя стужкі ў беларускай агучцы. Ужо зараз на платформе можна паглядзець спартыўную драму “Вершніца”, прыгодніцкі мультфільм “Прыгоды Трабла” і дэтэктыў “Ветраная рака”.
“Вершніца” (Ride like a girl, 2019)
Фільм прысвечаны адной з самых прэстыжных і знакамітых спартыўных падзей у Аўстраліі – Кубку Мельбурна, які праводзіцца адзін раз на год. У цэнтры гісторыі – маладая дзяўчына з невялікага горада, якая вырашаецца ўдзельнічаць у гэтых гонках, нягледзячы на грамадскія стэрэатыпы і ўласныя сумневы. Яе мэта – давесці, што нават з глыбінкі можна дасягнуць вялікіх вышынь у свеце элітных конных гонак. У галоўнай ролі – Тэрэза Палмер.
“Ветраная рака” (WindRiver, 2016)

Фільм заснаваны на рэальных падзеях, звязаных з забойствамі дзяўчат на тэрыторыі рэзервацыі Уінд-Рывер, якія прыцягнулі ўвагу рэжысёра і сцэнарыста Тэйлара Шэрыдана. Ён жыў у падобнай рэзервацыі ў маладосці і працаваў у цесным кантакце з прадстаўнікамі карэнных амерыканцаў, што дазволіла стварыць аўтэнтычны фільм, які атрымаў шмат станоўчых водгукаў. Па сюжэце егер Коры Ламберт знаходзіць знявечанае цела дзяўчыны. Малады агент ФБР Джэйн Бэннер, якая не знаёмая з мясцовымі прыроднымі ўмовамі і звычаямі, просіць Коры дапамагчы злавіць забойцаў. У галоўных ролях у гэтым дэтэктыве пра помсту зняліся Джэрэмі Рэнэр і Элізабэт Олсэн.
“Прыгоды Трабла” (Trouble, 2019)

Гэты мультфільм спадабаецца гледачам любога ўзросту і ідэальна падыходзіць для сямейнага прагляду. Галоўны герой – спешчаны сабака Прынц, спадчыннік мільённага багацця, які выйшаў з зоны камфорту і апынуўся на вуліцы. Цяпер ён марыць вярнуцца дадому. Для гэтага яму трэба знайсці новых сяброў, пазбавіцца дакучлівых вавёрак і скінуць з хваста мацёрага паляўнічага. Так пачынаюцца каралеўскія канікулы.
Кожны з гэтых фільмаў можна паглядзець у раздзеле “CINEVOKA – Кіно па-беларуску” ў анлайн-кінатэатры VOKA ад А1. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 100 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм'ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.
*Партнерский материал