24 снежня, у Вігілію каталіцкага Раства, нарадзіўся таленавіты беларускі і польскі паэт, публіцыст і асветнік Адам Міцкевіч. Большую частку жыцця ён пражыў на чужыне, але вельмі любіў сваю радзіму — Навагрудчыну, пра якую і пісаў у сваіх творах. А яго паэму “Пан Тадэвуш” пераклалі на шматлікія мовы свету. 

Адам Міцкевіч.jpg

Паэт, публіцыст і выгнаннік

Нарадзіўся ў фальварку “Завоссе” Навагрудскага павета (зараз — Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Першую адукацыю атрымліваў у школе пры кляштары дамініканаў у Навагрудку (1807-1815 гг.), затым вучыўся ў Віленскім універсітэце. Там быў адным са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў патрыятычных моладзевых гурткоў філаматаў і філарэтаў. 

Двор_Міцкевічаў_у_Завоссі,_Напалеон_Орда,_1850_год_.jpgДвор Міцкевічаў у Завоссі, Напалеон Орда, 1850 год

Пасля ўніверсітэта працаваў настаўнікам у Коўна. 

У кастрычніку 1823 года Міцкевіча арыштавалі ў Вільні па справе філаматаў і заключылі ў турму. У красавіку 1824 года выпусцілі, але ўжо ў кастрычніку таго ж года ён быў высланы ў выгнанне — за антыўрадавую палітычную дзейнасць. Сваю ссылку правёў у розных населеных пунктах Расійскай Імперыі: Санкт-Пецярбургу, Адэсе, Харкаве, Сцяблова, Еўпаторыі, Маскве.

У маі 1829 года выехаў за мяжу і быў у эміграцыі да канца свайго жыцця, так і не вярнуўшыся на радзіму. Жыў у Рыме, Парыжы, Лазане, Дрэздэне.

Адам_Міцкевіч,_партрэт_Валенція_Ваньковіча,_1828_год.jpgАдам Міцкевіч, партрэт Валенція Ваньковіча, 1828 год

З 1839 па 1840 гады быў прафесарам і выкладчыкам Лазанскага ўніверсітэта ў Швейцарыі, а з 1840 года нават узначальваў кафедру славянскіх літаратур у Каледж дэ Франс у Парыжы. Менавіта Адам Міцкевіч стаў там першым прафесарам славянскай славеснасці. 

Памёр у Канстанцінопалі 26 лістапада 1855 года ад эпідэміі халеры. Яго цела перавязлі ў Парыж і пахавалі на могілках Манмарансі, а ў 1890 годзе перазахавалі ў Кракаве, на ўзгорку Вавель — у Саборы Святых Станіслава і Вацлава.

Творчая спадчына

Міцкевіч — асоба шматгранная. Але найбольш ён запомніўся як паэт і публіцыст. 

Дэбютаваў у літаратуры ў 1818 годзе з вершам “Гарадская зіма”, які быў надрукаваны ў віленскай газеце Tygodnik Wileński.

Затым выйшлі вершаваныя зборнікі “Паэзія”, кніга “Санеты”, “Конрад Валенрод”, паэма “Пан Тадэвуш” і інш.

Найбольш знакамітыя яго творы, гэта: паэмы “Гражына”, “Дзяды”, “Пан Тадэвуш”, балады “Свіцязь”, “Свіцязянка”, вершы “Песня філарэтаў”, “Ода да маладосці” і інш. 

Цікавыя факты пра Міцкевіча

1. Адама Міцкевіча ахрысцілі ў Навагрудскім фарным касцёле 12 лютага 1799 года. Сёння ў святыні ёсць нават памятная дошка, прысвечаная гэтай падзеі.

2. Меў дрэнны почырк. Яшчэ падчас вучобы ў навагрудскай дамініканскай школе не вельмі любіў прадмет “чыстапісанне” і нават меў за яго адзнаку “пасрэдна”. 

Па словах былога дырэктара Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку Міколы 
Гайбы, Міцкевіч сам пісаў, што кляксы нагадвалі яму павукоў, ад якіх ён гадзіўся. А маці паэта казала яму: “пішаш, як курыца лапаю грабецца...”. Калі ён працаваў у Маскве ў канцылярыі ваеннага генерал-губернатара Галіцына, яму нават аб’явілі вымову за кепскі почырк. А пазней, калі ўжо стаў паэтам, перад здачай рукапісу ў друк, прасіў каго небудзь яго перапісаць, каб почырк быў больш разборлівы. 

Дом_музей_Адама_Міцкевіча_ў_Навагрудку.jpgДом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку, фота: Марыны Валасар

Барэльеф_перад_Домам_музеем_Адама_Міцкевіча_ў_Навагрудку.jpgБарэльеф паэта перад Домам-музеем Адама Міцкевіча ў Навагрудку, фота: Марыны Валасар

3. Ужо ў 5-6 класах Адам спрабаваў пісаць п’есы, а год-два раней пачаў складаць вершы. У 4-м класе напісаў “Оду аб пажары”. У яе аснову лягла падзея, калі бацька паэта падчас пажару ў драўлянай Мікалаеўскай царкве ў Навагрудку пачаў выцягваць адтуль розныя рэчы. Малы Адам гэта ўсё бачыў і пасля напісаў такі верш. 

Настаўнік літаратуры яго прачытаў і не паверыў, што такое мог скласці вучань 4 класа, і падумаў, што гэты верш склаў яго бацька. Тады малога Адама паставілі ў кут за тое, што ён нібы прысвоіў чужы твор. Хлопец расплакаўся, а настаўнік паслаў іншых вучняў да бацькі Адама, каб высветліць, ці дапамагаў ён пісаць верш. Той адказаў, што не. Тады прафесар абняў Адама і сказаў: “Ідзі па гэтаму шляху і ты будзеш гонарам свайго народа”.

Курган_Адама_Міцкевіча_ў_Навагрудку.jpgКурган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку, фота: Марыны Валасар

4. Падчас высылкі ў Расійскай Імперыі Міцкевіч сябраваў з дзекабрыстамі — паэтам Кандраціем Рылеевым і пісьменнікам Аляксандрам Бястужавым. А таксама са значнымі рускімі паэтамі і пісьменнікамі сваёй эпохі — Аляксандрам Пушкіным, Антонам Дэльвігам, Іванам Кірэеўскім, князем Пятром Вяземскім і іншымі.

5. У 1920-х гадах ў Навагрудку насыпалі курган у гонар Адама Міцкевіча. Яго будаўніцтва ініцыяваў Міцкевічаўскі камітэт. Зямлю для яго ўзвядзення нават дасылалі па пошце. 

6. Помнікі Адаму Міцкевічу ёсць у розных гарадах Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін. Ва ўсім свеце іх налічваецца больш за 60!

Помнік_Адаму_Міцкевічу_ў_Навагрудку.jpgПомнік Адаму Міцкевічу ў Навагрудку, фота: Марыны Валасар

7. У музеі-сядзібе Міцкевічаў у Завоссі кожны год праводзіцца літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”, прысвечаны Адаму Міцкевічу. 

8. Імем паэта назвалі астэроід, а таксама кратар на Меркурыі. 

9. У гонар Адама Міцкевіча названыя вуліцы ў Навагрудку, Лідзе, Ашмянах, Дзятлаве, Воранава, Брэсце, Гродне і іншых населеных пунктах Беларусі і свету. Напрыклад, ёсць вуліца ў гонар паэта ў Рыме.

10. Паэма Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” была перакладзена на 34 мовы свету. 

11. Быў шматдзетным бацькам. У шлюбе з Цэлінай Шыманоўскай у яго нарадзілася шасцёра дзяцей. 

Цытаты

"Каб краіна магла жыць, трэба, каб жылі правы".


****

“Дaзвoль дyшы мaёй, axoплeнaй aдчaeм, 

Пepaляцeць тyды, дзe пoяcaм блaкiтy 

Haд Hёмaнaм ляcныя ўзгopкi aпaвiты, 

Дзe пpoзeлeнню жытa ў пoлi cepaбpыццa 

I зaлaцiццa пoўным кoлacaм пшaнiцa, 

Дзe ў яpынe cвipэпa – poccыпaм бypштынy, 

Ha ўзмeжкax дзяцeльнiк – pyмянaмi дзяўчыны. 

A ўпpoкiдкy ў пaлeткax, быццaм вapтaўнiчкi, 

Cтaяць i цixa шэпчyццa iгpyшы-дзiчкi.” 

(Паэма "Пан Тадэвуш", пepaклaд Язэпa Ceмяжoнa).


****

“Kaлi ты ў Haвaгpaдaк тpaпiш, бывae, 

Cкipyй — нe зaбyдзь — нa Плyжыны. 

У пyшчы, дзe cцeжкa гyшчap pacxiнae, 

Tы кoнeй cпынi ля aльшыны. 

Miж дpэў, бы ў вянoчкy, aдкpыeццa вoкy 

Taм вoзepa Cвiцязь, як дзiвa. 

Як быццaм xтo шыбiнy лёдy звыcoкy 

Cюды aпycцiў бepaжлiвa. 

A здapыццa быць тyт нaчнoю пapoю, 

3acтынeш, aддaўшыcя чapaм: 

Poй зop нaд тaбoю, poй зop пaд тaбoю 

I мecяцы двa пepaд твapaм!”

(балада "Свіцязь")


****

Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,

Ракітнік разгалісты, нізкі,—

Каня супыні ля плужынскага бору,

Каб глянуць на возера зблізку.


Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам,

Жывіцы настоем смалістым.

Там возера Свіцязь, як шыбіна люду,

Ляжыць паміж дрэваў цяністых.

( Балада "Свіцязь")