13:43
23.05.2025

Надвор’е нам намякае, што з кожным днём лета ўсё бліжэй. І каб час чакання прайшоў хутчэй, мы разам з праектам CINEVOKA анлайн-кінатэатра VOKA ад А1 сабралі для вас падборку фільмаў, прагляд якіх зможа натхніць вас на вандроўкі, адпускныя прыгоды, рамантыку і песні пад зоркамі.

"Басейн" (1969)

Басейн

Жан-Поль і Марыяна праводзяць адпачынак на сваёй віле ў Паўднёвай Францыі. Аднак калі прыязджаюць Гары і яго прывабная маладая дачка Пенелопа, летуценныя летнія дні раптам напаўняюцца невыказаным напружаннем і рэўнасцю.

"Пачні зноў" (2013)

Пачни зноў

Яны жывуць у сэрцы музычнага свету, у Нью-Ёрку. Дэн – легенда шоу-бізнесу і былы кіраўнік музычнага лэйбла. Грэта – музыкант і былая дзяўчына рок-зоркі. Але людзі былымі і аказваюцца для таго, каб пачаць усё спачатку. Выпадковая сустрэча з Грэтай дае Дэну новы шанс. Яны вырашаюць разам запісаць альбом. У іх няма ні грошай, ні прафесійных музыкантаў, але ўсё гэта не важна, таму што Грэта і Дэн гатовы да самых нечаканых паваротаў і ў музыцы, і ў каханні. Іх студыяй становіцца ўвесь Нью-Ёрк.

"Мой сусед Тотара" (1988)

Мой сусед Тотара

Маленькая дзяўчынка Мэй, якая зусім нядаўна перабралася са сваёй сям’ёй у новы дом, часта гуляе па навакольных лясах. Падчас аднаго з такіх шпацыраў яна сустракае лясного духа Тотара, які становіцца сапраўдным сябрам для маленькай Мэй…

"Жандар з Сан-Трапэ" (1964)

Жандар з Сан-Трапэ

Жандар Людовік Крушо атрымлівае павышэнне і разам з дачкой едзе ў ціхі курортны горад Сан-Трапэ. Там яго сустракаюць мясцовыя жандары-недарэкі, з якімі Крушо даводзіцца змагацца супраць нудыстаў, шукаць скрадзеную карціну і ў той жа час пільнаваць дачку.

"Нянькі" (1994)

Няньки

Уладальнік буйной транспартнай кампаніі раптоўна страчвае роднага брата і яго жонку. Апроч таго ў мужчыны пачынаюцца праблемы ў бізнэсе: яму пагражаюць канкурэнты. Каб абараніць пляменнікаў-блізнят, якія трапілі пад яго апеку, дзядзька прымае рашэнне наняць у якасці целаахоўнікаў сваёй новай сям’і двух моцных братоў...

VOKA працягвае свой кінамарафон сюрпрызаў! Так, у гонар дня нараджэння кампаніі А1 анлайн-кінатэатр дзеліцца святочным бонусам у выглядзе зніжкі 50% на 12 месяцаў на падпіску "Усё ўключана". Пераходзьце на сайт vokagame.by, атрымлівайце зніжку і асалоду ад фільмаў, серыялаў, тэлевізіных каналаў, эксклюзіваў ад CINEVOKA і шмат чаго іншага.

*На правах рэкламы