У ноч з 4 на 5 красавіка каталікі Беларусі, а таксама іншыя хрысціяне, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, адзначаюць свята Вялікдзень.
Па традыцыі вернікі запальваюць знічкі і ўслаўляюць Пана Езуса, які перамог цемру і ўваскрос. У народнай традыцыі таксама прынята свенціць фарбаваныя яйкі і іншую ежу, а таксама вітаць адзін аднаго: “Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!”



