Сёння ў нас свята – Дзень роднай мовы. І калі вы думаеце, што беларуская мова – гэта толькі “шуфлядка”, “чыгунка” і “бульба”, вы проста не чулі, як нашы продкі маглі паслаць чалавека “да Абрама на піва” або папракнуць кагосьці, што той “кату па пяту”.
Мы сабралі для вас 10 выразаў, ад якіх у іншаземцаў паехаў бы дах, а вы, спадзяемся, усміхнецеся і пачухаеце патыліцу. Трымайце дозу моўнага настрою, пасля якой вы захочаце размаўляць па-беларуску хоць бы дзеля таго, каб бліснуць эрудыцыяй.
Гатовыя паспаборнічаць у кемлівасці? Тут няма простых адказаў, але ёсць над чым пасмяяцца. Абірайце варыянт, які лічыце правільным, і пабачым, ці сапраўды народная мудрасць жыве ў вашым сэрцы. Паехалі!