Добавить Smartpress в источники Google Smartpress будет чаще появляться у вас в Google.

Сёння журналiсты Smartpress завiталi у Тракелi Воранаўскага раёна – адзiн з важных каталіцкіх рэлігійных цэнтраў Беларусі. Гэта мясціна з даўняй гісторыяй, куды штогод прыязджаюць тысячы пілігрымаў.

Трокели (1).jpg

Тракелі – старажытнае мястэчка Віленшчыны, вядомае з XV стагоддзя. Першая пісьмовая згадка пра яго датуецца 1433 годам: тады вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацвердзіў права Яна Гаштольда на валоданне гэтымі землямі.

Галоўная славутасць Тракеляў – драўляны касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, пабудаваны ў 1809 годзе на месцы ранейшага храма. У ім захоўваецца абраз Маці Божай Тракельскай, які вернікі шануюць як цудатворны. Паводле падання, яго напісаў невядомы мастак у XVI стагоддзі, а ў Тракелі прывезлі з Вільні.

Трокели (3).jpg

Трокели (2).jpg

У 1994 годзе касцёл атрымаў статус дыяцэзіяльнага санктуарыя – асаблівага месца ўшанавання святыні. А 5 ліпеня 2009 года адбылася ўрачыстая каранацыя абраза папскімі каронамі.

Штогод Тракелі наведваюць пілігрымы, а летам тут праходзіць шматтысячны Тракельскі фэст. Каля касцёла – дагледжаны парк і пляц для ўрачыстасцяў.

У Тракелях таксама можна ўбачыць помнік савецкім воінам, прагуляцца па наваколлі і адчуць восеньскую атмасферу беларускага мястэчка.

Трокели (4).jpg

Трокели (5).jpg

Трокели (8).jpg

IMG_3499.JPG

Трокели (6).jpg

Трокели (7).jpg

Трокели (10).jpg

Трокели (9).jpg

Трокели (11).jpg

Трокели (12).jpg

Трокели (14).jpg

IMG_3496.JPG

Трокели (13).jpg

Мiкiта Пастухоў

Фота аўтара