Гледзячы на колькасць падабаек пад нашых восеньскім фотарэпартажам пра гатычную царкву-крэпасць, мы вырашылі зрабіць рэпартаж з каляднага набажэнства ў Сынкавіцкім храме, што на Гродзеншчыне.
Нагадаем, што Сынкавіцкая царква абарончага тыпу, асвечаная ў гонар Святога Архангела Міхаіла, была пабудавана ў 14 стагоддзі, у часы Вялікага Княства Літоўскага. І па гістарычных звестках менавіта ў Сынкавічах хаваўся легендарны князь Вітаўт падчас канфлікту са сваім стрыечным братам Ягайлам, які потым заснаваў знакамітую еўрапейскую каралеўскую дынастыю Ягелонаў. Дарэчы, праз колькі год браты памірыліся і разам перамаглі ў Грунвальдскай бітве.
Фота Мікіты Пастухова