6 ліпеня ў Будславе завяршыўся 2-гі дзень Будслаўскага фэсту. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл на Беларусі прысвяцілі Найсвяцейшаму сэрцу Езуса.
Другі дзень святкавання ўрачыстасці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай меў насычаную праграму. Пасля адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая трывала з 2 гадзін ночы ажно да раніцы, а 6:00 адбылася Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы, пазней Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, ранішняя святая Імша ў самой базыліцы, Фацімскі ружанец і тэматычныя канферэнцыі.
Але самымі галоўнымі пунктамі гэтага дня былі святая Імша на палявым алтары перад санктуарыем і пасвячэнне Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму сэрцу Езуса.
Святую Імшу цэлебраваў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Затым прайшла эўхарыстычная працэсія з Найсвяцейшым сакрамэнтам і абразом Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Пасля завяршэння працэсіі адбыўся абрад пасвячэння Мінска-Магілеўскай Мітраполіі (гэта значыць - Касцёла на Беларусі) Найсвяцейшаму сэрцу Езуса. Яго здзейсніў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Ініцыятарам пасвячэння стаў сам арцыбіскуп. Ён учыніў гэты акт з нагоды 125-годдзя інтранізацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ва ўсім Касцёле, якую ўчынілі пасля закліку Папы Льва XVIII. Перад пасвячэннем у беларускім Касцёле праходзіла духоўная падрыхтоўка цягам года.
Абрад пасвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, 6 ліпеня 2024 года
Фота Марыны Валасар