У ноч з 5 на 6 ліпеня падчас Будслаўскага фэсту адбылася цэлая ўрачыстая праграма, у якой быў канцэрт для моладзі, працэсія са свечкамі і начная святая Імша, якую цэлебраваў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Вечарова-начную частку Будслаўскага фэсту распачала праграма для моладзі, падчас якой выступіў евангелізацыйны музычны гурт "Рыбы".



Затым, перад поўначчу, вернікі разам з усім духавенствам прайшліся ў святочнай працэсіі са свечкамі.



У ёй католікі таксама пранеслі копію абраза Маці Божай Будслаўскай вакол сквера каля Будслаўскага санктуарыя.

У гэты час вернікі спявалі таямніцы Ружанца.

Затым апоўначы адбылася начная святая Імша. Яе цэлебраваў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.




Пасля Імшы католікі ўсю ноч чувалі перад абразом Маці Божай Будслаўскай.
Марына Валасар, фота і відэа аўтара