30 чэрвеня ў касцёле свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах адбыўся першы канцэрт на мясцовым аргане ў межах фестывалю Ars Magna Organi. Для слухачоў выступіў арганіст з Аўстрыі Ульрых Вальтэр.

image8.jpgУльрых Вальтэр з’яўляецца прафесарам Універсітэта музыкі і тэатра ў Грацы (Аўстрыя), а таксама выпускніком Штудгардскага ўніверсітэта музыкі і выканаўчага мастацтва.
image6.jpgУльрых Вальтэр падчас канцэрту ў Мядзведзічах

Музыкант выканаў творы Моцарта, Брамса, Баха, Вівальдзі і іншых кампазітараў.


image7.jpg
image3.jpg

Гэтым канцэртам у Мядзведзічах распачаўся цэлы цыкл канцэртаў ў межах фестывалю арганнай музыкі Ars Magna Organi, які зараз праходзіць у розных населеных пунктах Беларусі.

image2.jpg

Так, напрыклад, канцэрты арганнай музыкі ўжо прайшлі і будуць адбывацца: у Пінску, Іванаве, Навагрудку, Ружанах. Падчас іх выступяць арганісты з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Германіі і Венгрыі.

image5.jpgАляксандр Бурдзялёў, мастацкі кіраўнік фестывалю Ars Magna Organi

Арганізатары фестывалю — мясцовыя ўлады і Курыя Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі. Аўтар і мастацкі кіраўнік — Аляксандр Бурдзялёў.

Акрамя самога канцэрту слухачы маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па пляценні з саломкі, які перад касцёлам арганізавалі прадстаўнікі Адахаўшчынскага Дома народнай творчасці, а таксама паглядзець міні-выставу карцін навучэнцаў ляхавіцкай мастацкай студыі “Апалон”.

image4.jpg

image10.jpg

image9.jpg

Наступныя канцэрты ў Мядзведзічах пройдуць 2, 3 і 14 ліпеня, 4 і 25 жніўня, а таксама 15 верасня.

Арган у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах быў пабудаваны ў 1912 годзе віленскім майстрам Пятром Вайцяховічам. Некалькі гадоў таму інструмент аднавіла група энтузіястаў, пасля чаго на ім амаль кожны год праводзяцца канцэрты арганнай музыкі.

Марына Валасар, фота аўтара