2 чэрвеня ў сталіцы пройдзе каталіцкая працэсія Божага Цела, прымеркаваная да ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Традыцыйна католікі пройдуць вуліцамі горада з малітвамі і спевамі, спыняючыся каля спецыяльна ўсталяваных алтароў.

процессия3.jpg

У працэсіі прымуць удзел вернікі і духавенства з усіх каталіцкіх парафій Мінска, а ўзначаліць яе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Таксама ў працэсіі будзе ўдзельнічаць прадстаўнік Папы Рымскага — Апостальскі нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Працэсія адбудзецца пасля святой Імшы на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) (пр-т Незалежнасці, 44 А), якая пачнецца ў 9:00.

процессия2.jpg

Потым вернікі пойдуць да плошчы Перамогі, а завершыцца працэсія каля касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).

У гэты дзень з 9:00 да 14:00 ва ўсіх касцёлах Мінска не будуць праводзіцца святыя Імшы.