Пасля Вялікага посту, які трываў 40 дзён, каталіцкія вернікі сустрэлі ўваскрослага Хрыста. Святочныя Імшы на світанні адбываліся сёння па ўсёй краіне. Як прайшла рэзурэкцыйная працэсія і святая Імша ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

20240331-IMG_1864.jpg

Вялікдзень — гэта галоўная хрысціянская ўрачыстасць. Для вернікаў яна мае значэнне пераходу да лепшага жыцця. Падчас яе адзначаецца успамін уваскрасення Езуса Хрыста, а назва паходзіць ад таго, што гэты дзень для хрысціянаў стаў вельмі важным і сапраўды вялікім.

20240331-IMG_1847.jpgКасцёл свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах, Ляхавіцкі раён

Святкаванне ўрачыстасці ў многіх святынях распачынаецца з рэзурэкцыйнай працэсіі. Вернікі абыходзяць касцёл тры разы, молячыся і спяваючы песні.


Пасля працэсіі адбываецца ўрачыстая святая Імша.

 

Марына Валасар, фота аўтара