Учора католікі перажывалі Вялікую суботу - дзень засяроджання і цішыні перад святам Уваскрасення Езуса Хрыста. Вечарам і ноччу адбывалася галоўная святая Імша года - Пасхальная Вігілія. Прапануем невялікі фотарэпартаж з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ляхавічах.

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 019.jpg

Вялікая субота ў каталіцкай традыцыі - гэта дзень чакання Уваскрасення Хрыста. З раніцы і на працягу дня католікі прыходзяць у святыні, моляцца ў цішыні і трываюць ля сімвалічнага гроба Хрыста, разважаючы над цярпеннямі Езуса, Яго смерцю на крыжы і сыходжанню ў адхлань (месца прабывання памерлых).

Таксама ў гэты дзень прынята асвячаць стравы на Велікодны стол - фарбаваныя яйкі, булкі, мясныя прадукты і стравы, соль, ваду, прыправы.

Галоўная святая Імша года, або Пасхальная вігілія, уключае чатыры часткі і распачынаецца з Літургіі святла. Падчас яе святар благаслаўляе агонь і пасхал - вялікую свечку, якая сімвалізуе Хрыста і з’яўляецца важным элементам літургіі.

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 009.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 011.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 013.jpg

Ад пасхалу вернікі зазвычай запальваюць свечкі і ідуць з імі ў касцёл. Потым у святыні спяваецца старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, які абвяшчае радасную навіну пра ўваскрасенне Збаўцы.

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 015.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 016.jpg

У наступнай частцы набажэнства - Літургіі Слова, ўзгадваюцца цуды з Бібліі, якія Бог здзейсніў ад стварэння свету для таго, каб збавіць усіх людзей.

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 022.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 021.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 023.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 020.jpg

Падчас трэцяй часткі - Літургіі Хросту, у касцёлах звычайна ўдзяляецца сакрамэнт хросту і асвячаецца вада. Таксама вернікі, трымаючы ў руках запаленыя ад пасхала свечкі, аднаўляюць абяцанні, дадзеныя падчас уласнага хросту.

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 024.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 025.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 030.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 028.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 032.jpg

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 033.jpg

І завяршаецца набажэнства Эўхарыстычнай Літургіяй - святой Імшой са звычайным парадкам.

Пасхальная вігілія Ляхавічы 2024 040.jpg

У некаторых святынях, як, напрыклад, у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ляхавічах, таксама адбываецца рэзурэкцыйная працэсія. Але найчасцей у Беларусі яна праводзіцца перад Урачыстай Імшой на світанні.


Марына Валасар, фота аўтара