Друзья, вы когда-нибудь ходили колядовать или щедровать? Собрали локации, где в этом году можно принять участие в веселых зимних белорусских обрядах.

Калядная экскурсія ў Дукорскім маёнтку

Каляды 1.png

Каляды з любімымі героямі: Казой, Чортам, Дзедам і Бабай. Каб сабраць цукеркі, спачатку спатрэбіцца прайсці шэраг традыцыйных выпрабаванняў і, канешне, патанчыць-паспяваць.

Для ўдзелу папярэдні запіс не патрэбны.

Дата: 6 студзеня — 14:30, 7 студзеня — 15:00

Месца: Мінская вобл., аг. Дукора, Школьная вул., д. 15.

Кошт: Ад 10 да 20 руб.

Цуд на Каляды" ў музее-скансэне

Каляды 2.png

Магчымасць паглыбіцца ў таямніцу нараджэння Ісуса Хрыста праз лялечны тэатр "Батлейка". Вас чакае расповед пра калядныя традыцыі нашых продкаў і паказ ценявога тэатра "Вяртэп".

Дата: 7 студзеня — 14:00.

Месца: Мінская вобл., в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Кошт: Ад 5,50 да 10,50 руб.

Коляды в музее Купалы

Каляды 4.png

Детский вариант колядных развлечений, подходит для участников от 6 до 10 лет. Здесь ребята узнают, как белорусы раньше отмечали Коляды, поводят хороводы с колядной Козой, создадут "Елочку желаний". Для участия необходима предварительная запись.

Дата: 5, 8 —12, 15 — 19 января в 10:00.

Место: г. Минск, ул. Я. Купалы, д. 4, Государственный литературный музей Я. Купалы.

Цена: 10 руб.

Свята "Тры каралі" ў музее-скансэне

Каляды 3.png

Тры Каралі — гэта Каталіцкае свята, якое адзначаецца ў гонар трох мудрацоў – Каспара, Мельхіора і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.

Тут вы зможаце прыняць удзел у рэканструкцыі каляднага абыхода "Тры каралі", паслухаць гурт "Мілавіца", патанчыць беларускія танцы, пагуляць у гульні. Таксама ў праграме лялечны тэатр "Батлейка".

Дата: 6 студзеня — з 14:00 да 15:00.

Месца: Мінская вобл., в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народной архитектуры і побыту.

Кошт: Ад 6 да 12 руб.

Шчадраванне

Каляды 5.png

Шчадраванне — гэта абрад, які падобны на Калядкі, але ён звязаны з Новым годам і традыцыйна праводзіцца на Стары Новы год.

Магчымасць паўдзельнічаць у гэтым добрым абрадзе. Гэта будзе паход звонкім гуртом у горад у кампаніі Казы і Мядзведзя — са спевамі і вясёлымі пажаданнямі вы пойдзеце на базар. Пажадана мець стракатую хустку, незвычайны капялюх, дзіўную маску ці размаляваць твар, каб "пераўвасобіцца" ў нейкага персанажа.

Дата: 13 студзеня — 11:00.

Месца: г. Гомель, пл. Леніна, д. 4а, філіял Веткаўскага музея, парк за саборам Пятра і Паўла.

Кошт: Бясплатна.