11 чэрвеня каталіцкія вернікі сталіцы прайшліся па горадзе ў працэсіі “Божага Цела”.
IMG_3209.jpg

А 9-й раніцы на цвінтары пры касцёле святога Роха на Залатой Горцы прайшла святая Імша, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

IMG_3110.jpg

Затым распачалася ўрачыстая малітоўная працэсія. Яна мела 4 прыпынкі: ля касцёла св. Роха, на плошчы Перамогі, на Кастрычніцкай плошчы, а таксама каля архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

IMG_3153.jpgIMG_3194.jpg

На кожным з прыпынкаў быў арганізаваны алтар, куды духавенства разам з вернікамі прыходзілі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам (Святымі Дарамі), каб памаліцца і папрасіць у Бога абароны і прабачэння за шматлікія грахі свае і ўсяго свету.

IMG_3260.jpgIMG_3268.jpg

Працэсія Божага Цела – гэта старажытная каталіцкая традыцыя, прымеркаваная да ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (або Божага Цела), устаноўленая ў XII стагоддзі. Святой Юліане з абацтва Мон Карніён у Бельгіі неаднойчы яўляўся месячны дыск з чорнай плямай. Хрыстос аб’явіў манахіні, што чорная пляма азначае недахоп у каталіцкім літургічным календары дня, калі б ушаноўваўся Найсвяцейшы Сакрамэнт (святая Камунія або “причастие»).

IMG_3232.jpgIMG_3356.jpgIMG_3212.jpgIMG_3207.jpg

Пасля спачатку для бельгійскай дыяцэзіі ў Льежы (1246 г.), а потым і ва ўсім свеце (1264 г.) было ўстаноўлена свята Божага Цела.

Яго адзначаюць у чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, бо менавіта ў чацвер адбылася “Апошняя вячэра”, на якой Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (святую Імшу).

Працэсія божага цела 5.jpg

Працэсія божага цела 6.jpg

Працэсія божага цела 7.jpg

Па традыцыі ў працэсіі католікі нясуць шматлікія харугвы, крыжы і абразы.У набажэнстве таксама ўдзельнічаюць дзеці, падлеткі і моладзь, якія ў гэтым годзе прынялі першы раз Святую Камунію ("причастие"). Яны апранаюць свае святочныя строі (белыя сукенкі і вяночкі - дзяўчынкі, белыя кашулі - хлопцы).

Працэсія божага цела 1.jpg

Працэсія божага цела 2.jpg

Працэсія божага цела 3.jpg

У Мінску працэсія Божага Цела звычайна праходзіць перад урачыстасцю Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у апошнюю нядзелю мая. Але ў гэтым годзе яе было вырашана зрабіць пасля ўрачыстасці. 

Працэсія божага цела 4.jpg

Сёлета католікі святкавалі "Божае Цела" 8 чэрвеня.

Марына Валасар, фота аўтара