У складзе “Беларускіх міфаў” – 30 стыкераў на любы густ.
Персанажы былі запазычаныя ў знакамітага містычнага беларускага графіка Валерыя Слаука. Менавіта ён стварыў харызматычныя вобразы ўсялякіх Злыдняў, Дзікіх людзей, Зніча, Ёўніка ды Зюзі.
Што цікава, рускамоўны варыянт стыкерпака, які быў прэзентаваны у красавіку, спампавалі ўжо больш за 80 тысяч карыстальнікаў Viber!
Дарэчы, арыгіналы некаторых работ майстра захоўваюцца як у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, так і ва ўласных калекцыях па ўсім свеце.
То бок спампаваўшы стыкерпак, вы маеце магчымасць не толькі дадаць да сваёй калекцыі стыкераў нешта незвычайнае, але і дакрануцца да сапраўднага мастацтва.
Ну і, канешне, падтрымаць беларускую мову :)
Спампаваць новую версію стыкерпака “Беларускія міфы” можна па спасылцы.