У анлайн-бібліятэцы МТС Кнігі налічваецца больш за 1,5 млн кніг на 16 мовах свету, сярод якіх — творы беларускіх аўтараў. Падпісчыкі сэрвісу актыўна чытаюць класіку і сучасных пісьменнікаў, п’есы і прозу, невялікія аповесці і нават трылогіі. Прапануем асобную паліцу з падборкай якаснай літаратуры пра сэнс жыцця, побыт палешукоў і гісторыю краіны.  

Якуб Колас, "На ростанях". Кніга першая.

kolas.jpg

Адзін з самых манументальных твораў беларускай літаратуры. Якуб Колас працаваў над тэкстам трылогіі амаль усё сваё жыццё, першая частка называецца "У палескай глушы". Дзеянне адбываецца ў пачатку XX стагоддзя. У цэнтры апавядання — малады настаўнік, які разважае над сэнсам жыцця.

Янка Купала, "Раскіданае гняздо"

kypala.jpg

П'еса — адна з вяршыняў беларускай драматургіі і яскравы прыклад паэтычнага генію Купалы. Сюжэт распавядае пра сям’ю сялян Зяблікаў і іх канфлікт з памешчыкам. Герояў хочуць пазбавіць зямлі, хаты, але яны імкнуцца знайсці справядлівасць у судзе. Вобразы, прасякнутыя рамантычным гучаннем, створаны з вялікай мастацкай сілай.

Іван Мележ, "Людзi на балоце"

melezh.jpg

Першы раман з цыкла "Палеская хроніка", які ўваходзіць у спіс шэдэўраў сусветнай прозы ХХ стагоддзя. Сюжэт распавядае пра ўсталяванне савецкай улады ў вёсцы Курані, якая адрэзана ад астатняга свету непраходнымі балотамі. Пісьменнік вельмі дакладна апісаў жыццё і побыт палешукоў. Драматычныя падзеі разгортваюцца на фоне лёсу і гісторыі кахання сялян Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі.

Уладзімір Караткевіч, "Дзікае паляванне караля Стаха"

korotk.jpg

Знакамітая аповесць, самы вядомы твор беларускага класіка прыгодніцкай гістарычнай літаратуры. Малады вучоны-фалькларыст імкнецца абараніць гаспадыню замка ад старога радавога праклёну. Яе продак здзейсніў здраду, і цяпер ёй наканавана смерць ад рук таямнічага атраду прывідных вершнікаў. Напружаны дэтэктыўны сюжэт, містычная атмасфера і ўдала акрэсленыя характары шляхцюкоў у антуражы XIX стагоддзя не дадуць засумаваць падчас чытання.

Кузьма Чорны, "Насцечка"

chorny2.jpg

Пяцікласніца Насцечка сварыцца з хуліганам Сержам, і ад гэтага канфлікту ў непрыемнасці трапляе яшчэ адзін чалавек. Але ўсё заканчваецца добра. Апавяданне напісана лёгкай мовай, якая падабаецца як дарослым, так і дзецям. Адзін з карыстальнікаў бібліятэкі МТС Кнігі пакінуў такі водгук аб творы: "Раю ўсім пачытаць гэтую кнігу, хоць мне 12 гадоў і я не люблю чытаць, але мне спадабалася!!!"

Андрусь Горват, "Радзіва "Прудок"

gorvat2.jpg

У сэрвісе МТС Кнігі шмат ўвагі таксама атрымала папулярная кніга беларускага журналіста Андрэя Горвата, які пакінуў сталіцу і пераехаў жыць у дзедаву хату на Палессе. Ён пісаў нататкі ў Фэйсбуку пра тое, як весці гаспадарку і прызвычайвацца да сельскага жыцця. Так з'явілася кніга, якая нарабіла шмат шуму ў беларускай літаратурнай прасторы. Безліч пазітыўных эмоцый яна дарыць і да гэтага часу.

*****

МТС Кнігі — гэта вялізная анлайн-бібліятэка, у якой змешчаны электронныя кнігі, аўдыёкнігі і коміксы. Чытаць і слухаць іх можна як анлайн, так і афлайн. Мабільны трафік пры наведванні сэрвісу з актываванай паслугай МТС Кнігі не тарыфікуецца.

Каб атрымаць доступ да бібліятэкі, трэба даслаць USSD-запыт *704# альбо прайсці аўтарызацыю на сайце book.mts.by ці праз мабільны дадатак Bookmate. Кошт падпіскі складае 0,35 рубля за суткі. Пры першым падключэнні сэрвісам можна карыстацца бясплатна на працягу трох дзён.