Алесь Разанаў памёр пасля працяглай хваробы, яму было 73 гады. Развітанне прайшло у Петрапаўлаўскім саборы на Нямізе ў Мінску. Пасля цела паэта было крэміравана, дзе ён будзе пахаваны пакуль невядома.

Разанаў

Разанаў быў адным са студэнтаў-філолагаў, што ў кастрычніку 1968 звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя Пятра Машэрава (ліст падпісала некалькі соцень чалавек), дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. Пасля быў адлічаны.

У 1970-я гады працаваў настаўнікам, літаратурным супрацоўнікам газеты "ЛіМ" і часопіса "Родная прырода". Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972. У 1974—1986 — рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура". У 1989 выбіраўся віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра.

Алесь Разанаў - аўтар паэтычных зборнікаў, якія лічыцца этапнымі для беларускай паэзіі, - "Каардынаты быцьця" (1976), "Шлях 360" (1981), "Сума немагчымасьцяў: зномы" (2009).

Апошнія кнігі "Маем найбольшае самі" і "Невядомая велічыня. Гутаркі. Артыкулы. Згадкі" выйшлі ў 2017 годзе.