Беларусь последние пару месяцев пестрит государственными флагами. Их вывешивают не только на зданиях органов власти, но и на автомойках, зданиях детских садов и жилых домах. Очевидно, есть неафишируемое государственное решение по популяризации официальных госсимволов. О том, как реализация этого решения видится из стана белорусской интеллигенции, Смартпресс выяснил у поэта, переводчика и преподавателя Андрея Хадановича.

хаданович.png

- У мірныя часы месца сцягоў не павінна быць занадта вялікім. Напрыклад, на футбольным стадыёне - там абсалютна здорава і арганічна ўспрымаюцца заўзятары з любым колерам сцяга, які пазначае іх дзяржаву, каманда якой змагаецца з прадстаўнікамі іншай дзяржавы. Скажам, калі беларускія хакеісты здейснілі рэдкі цуд і перамаглі Расію, мне асабіста абсалютна не замінала на экране бачыць задаволеных заўзятараў, якія патрасалі чырвона-зяленым і вельмі патрыятычна гэта рабілі. Яны можа быць упершыню аддзялілі сябе. Па-мойму ім было дастаткова прыемна, што "старэйшаму брату" сёе-тое надралі.  

флаг2_cr.jpg

- Але дзе мы і дзе мірныя часы? Пакуль мы будзем змагацца з несправядлівасцю, сімвалы нашага супрацьстаяння - і песні, і палотнішчы, і любімыя народам зефіркі і пасціла радуюць сэрцы.

флаг3_cr.jpg 

- Хочацца дажыць да часу, калі ўсё гэта набудзе мірныя цывілізываныя формы і сцягі вернуцца да спартовых заўзятараў на стадыёнах.

Дзе павесіць чырвона-зялёны сцяг, каб вырашыць усе пытанні 

- Памятаеце час гераічнага змагання "Мірона" ці іх групы (з 1995 года так завуцца невядомыя, хто вывешвае сцягi ў цяжкадаступных месцах - Смартпрэс) - калі часам на недасяжнай вышыні з рызыкоўнай мужнасцю вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі? Мне, як чалавеку іранічнаму, не хапала яшчэ важнага дадатку - напрыклад, забрацца на купал Беларускага дзяржаўнага цырку і вывесіць там вялізнае чырвона-зялёнае палотнішча. Форма б зрыфмавалася б са зместам. І ўвесь дзіўнаваты сапсаваны новым гатэлем і ўсім астатнім краявід атрымаў бы сваё завершанне.

Сцяг ні ў чым не вінаваты

- Некаторыя абсалютна незаслужана пачынаюць празмерна ненавідзець чырвона-зялёны сцяг, але ж ён сам па сабе ні ў чым не вінаваты - гэта кавалак тканіны. Але і цяжка сабе ўявіць прыліў шчырай нейкай народнай любові да яго. Хіба што, як да рэінкарнацыі крыху змененага сцяга БССР - каму міла і люба сэрцу ўсё савецкае, тыя, відаць, адчуваюць нешта. Але ж такіх людзей робіцца ўсё меней і меней. Яны сыходзяць у вечнасць і там, відаць, трасуць сваімі сцягамі ў пекле ці раі.


- "Вяршыня кар’еры" сцяга - калі яго начапілі на аўтазакі і іншую тэхніку здушэння пратэсту. Зразумела, што калі гэты сцяг узначальвае і абараняецца ўзброенымі людзьмі, то гэта як сцяг над варожай камендатурай. Не думаю, што гэта дадае ў людзях любові. 

флаг1.jpg 

Чырвона-зялёны сцяг - дзесяцігоддзі нацыянальнай гісторыі

- Каб яго спакойна і патрыятычна пачаць успрымаць, мусіць змяніцца кантэкст. Вось раскажу адзін факт, калі я не адчуваў ніякай непрыязнасці, а хутчэй адчуваў сімпатыю. Калі пачалася агрэсія ва Ўкраіне расійская, паболела гэтых паласатых сімвалаў… І нейкія кіроўцы некрытычныя пачалі чапляць на антэнкі сваіх машынак гэтыя стужачкі георгіеўскія, я заўважыў, што ў адказ шмат хто пачаў чапляць чырвона-зялёныя. Ну, радыкалізму ці свядомасці альбо смеласці бел-чырвона-белую начапіць некалькі гадоў таму ў іх не хапіла. Але гэтыя значкі яны ад супраціўнага даказвалі - тут вам Беларусь, а не Расія. Вось у такім сэнсе мне вельмі падабалася ўжыванне. Так што эмацыйнае стаўленне зменіцца, калі яно перастане асацыявацца з аўтазакам, з турмамі, рэпрэсіямі.

photo_2021-04-12_22-12-14.jpg

Белорусы начали получать жировки с информацией о бело-красно-белом флаге

"В тексте призывают белорусов не дать себя обмануть, а после перечисляются "мифы о бчб-флаге".

 

- Груба кажучы, пройдзе час, эмоцыі супакояцца і адстаяцца, і мы будзем спакойна і з павагай ставіцца да яго, як да даўно палітычна не актуальных дзесяцігоддзяў нашай нацыянальнай гісторыі.

Верш пра чырвонае з зялёным

- Не біце мяне за маю неадукаванасць, але мне доўгі час здавалася, што паэт Уладзімір Дубоўка, калі напісаў свае несмяротныя радкі "О Беларусь мая шыпшына - зялёны ліст, чырвоны цвет", ён такім чынам паэтызаваў такое бээсэсэраўскае спалучэнне колераў. Потым я пачаў спецыяльна цікавіцца і зразумеў, што гэта не так - у ягоныя часы бээсэсэраўскі сцяг мала чым адрозніваўся ад агульнасавецкага - толькі надпісам БССР на чырвоным палотнішчы. А чырвона-зялёны ў 1951 годзе прынялі - праз 26 год пасля гэтага зялёнага ліста і чырвонага цвета. Ну, мабыць, паэт мусіць быць прарокам, апярэджваць свае часы. Вось Дубоўка на 26 гадоў апярэдзіў і апяяў афіцыйны беларускі сцяг.

Павел Горбач