У ноч з 5 на 6 ліпеня падчас Будслаўскага фэсту адбылася цэлая ўрачыстая праграма, у якой быў канцэрт для моладзі, працэсія са свечкамі і начная святая Імша, якую цэлебраваў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі. 

Будслав 3.jpg

Вечарова-начную частку Будслаўскага фэсту распачала праграма для моладзі, падчас якой выступіў евангелізацыйны музычны гурт "Рыбы".

Будслав 2.jpg

Будслав 4.jpg




Затым, перад поўначчу, вернікі разам з усім духавенствам прайшліся ў святочнай працэсіі са свечкамі. 




У ёй католікі таксама пранеслі копію абраза Маці Божай Будслаўскай вакол сквера каля Будслаўскага санктуарыя. 


У гэты час вернікі  спявалі таямніцы Ружанца.


Затым апоўначы адбылася начная святая Імша. Яе  цэлебраваў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі. 





Пасля Імшы католікі ўсю ноч чувалі перад абразом Маці Божай Будслаўскай.

Марына Валасар, фота і відэа аўтара